letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de boss - zrabi

Loading...

i’m a boss, you’re a worker

[куплет 1]
ты кажаш, што жанчыны залежаць ад мужчын
у маёй галаве адно пытаньне: дзе мазгі згубіў?
мой мілы, калі ласка, адкрый свае вочы
у твае дваццаць пяць табе маці жадае «добрай ночы»
гадзіну за гадзінай ты сядзіш у інстаграме
мае фота разглядаеш у бацькавай піжаме
я не заходжу ў дырэкт і нічога не чытаю
тое, што ты пішаш мне — усё ў сьмецьце адлятае
мяне ведаюць у «bistro», у «de paris» запрашаюць
а цябе твае сябры толькі па флэтам цягаюць
твая ежа — гэта бургер, мая ежа — фуа-гра
каму зараз «смачна есьці»? пытаньняў няма

[прыпеў]
жанчына-мара, жанчына-бос
сёньня попыт зноў на мяне ўзрос
жанчына-мара, жанчына-бос
зьмірыся, ты не адолееш гэты крос

[куплет 1]
за новай сумкай гучы я бізнэсам лячу ў маскву
зьніжкі не цікавяць, даляры я не берагу
дарэчы, мой разьмер хs і айфон таксама
калі я ў зале раблю прэс, цябе чакае справа
ты кожны дзень на працы, але жыцьцё ў крэдыт
табе не дапаможа нават бізнэс-саміт
фальксваген пола — твая столь, іпатэка — дах
сцэнар твайго жыцьця — гэта звычайны шлях
няма ідэй, што зараз сказаць?
не хвалюйся, будзе час у камэнтарах напісаць
што я ўсяго толькі сыліконавая лялька..
паглядзі, у цябе ад поту ўжо мокрая майка

[прыпеў]
жанчына-мара, жанчына-бос
сёньня попыт зноў на мяне ўзрос
жанчына-мара, жанчына-бос
змірыся, ты не адолееш гэты крос

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...