letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de paŭstań - vojstrau

Loading...

паўстань з народу нашага, прарок
праяваў бураломных варажбіт
і мудрым словам скінь з народу ўрок
якім быў век праз ворагаў спавіт

збяры ў адну ўсю беларусь сям’ю
вазьмі з яе прысягу і зарок
што не прадасць сябе, сваю зямлю
зняць путы бацькаўшчыне ўстань, прарок

паўстнь з народу нашага, пясняр
былых і будучых вякоў баян
і ў бурны кліч, як буры ўдар
з віхрамі загудзі пад звон кайдан

гудзі над беларусяй з краю ў край
у сэрцах спячых распалі пажар
над курганамі перуном зайграй
збудзіць нябожчыкаў паўстань, пясняр

паўстань з народу нашага, ваяк
і волатам на вогненным кані
народ аграблены — бы з торб жабрак —
за бацькаўшчыну павядзі ў агні

дахвалы шлях айчыне пакажы
змяці з палёў яе чужых бадзяк
на стражы стань гранічнае мяжы
свой край заваяваць паўстань, ваяк

паўстань з народу нашага, ўладар
адбудаваць свой збураны пасад
бо твой народ забыў, хто гаспадар
і хто яго абдзёр з каронных шат

на ўладара жджэ беларусь даўно
і жджэ цябе ўладарства божы дар
вялікае, магутнае яно
пад беларускі сцяг прыйдзі, ўладар

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...