letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de tajemstvy noczy - vietah

Loading...

аднойчы ноч прыйшла такой жудаснай
што нават спалоханыя прывіды памершых пакінулі яе цела
крумкачынай дзюбай выдзеўбла яна апошняе святло ў вачах дня
касою смерці рассякла яго на кавалкі ды скарміла сваім пугачам
у глейкай багне балот утапіла апошнюю пяшчоту сонца
так пачалося ў палескіх лясах
новае свята спрадвечнай паганскай ночы

і вось ужо змрочныя гаспадары лясоў
якіх не бачыў ніколі загублены дзень
ахвяруюць да ночы сваім жудасным скарбам
з атрутнага плёну засмаглых дрэў

і вось ужо чорны вецер люта бушуе
у галінах старадаўніх елак ды хвой
спявае гімны святу ночы
трывожыць ён векавечны жудасны сон
імшыстых журботных нечалавечых істотаў
якія сілкуюцца толькі смуродам бурлівай дрыгвы

устаюць марудна яны з-пад дзірвана
то тут то там бачны мёртвы халодны бляск іх вачэй
блукаюць яны па лясах
з выццём ветра ў бяздонных глотках сваіх
разносяць у далонях таямніцу
утоеную сапраўдную сутнасць ночы
сон ды смерць танчаць разам у далонях узнесеных угару
ноч п’е з-пад іh ног змрочную вечнасць сваю

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...