letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de miesjac u voĺnym syhodzie - vietah

Loading...

серабрыстая крыўя поўні
кроплямі іл’ецца ў лясное чорнае возера
адлюстроўваецца ў ім
прывідным тварам голаду ды імшыстай самоты

пералівае нябеснае свяціла сваё цьмянае святло
у стаячую мёртвую ваду
ды становіцца сівым ветагам
застыглым паміж старых хвой – лясных вартавых

хвоі старыя – дрэвы волаты стаяць густым кольцам
нібы востракол вакол восеньскай студні
неба п’е з яго захлёбваючыся атрутны напой

вось і ветаг знікае ў нябёснай пустэчы
усё навокал засцілае цемраю ноч
вось увесь свет ужо пастареў
ды святло памерла ў няругомасці ночы

чуеш слабы шоргат лістоты
гэта цемра – царыца крочыць па гушчары
у далонях трымае начныя бездані
чорнай чысцінёй зьзяе аксаміт бяздоннай ночы

чуеш слабы шоргат лістоты
гэта цемра – царыца крочыць па гушчары
у далонях трымае начныя бездані
чорнай чысцінёй зьзяе аксаміт бяздоннай ночы
на світанку знікне ўвесь гаты жудасны цуд
перанясецца ў іншую прастору існавання
ноч заўцёды сыходзіць за месяцам услед
не дазваляючы цалкам свае таямніцы спазнаць

адпусці сябе ў ноч ды крочы ўслед за ёй
каб ніколі дзень у шляхі не спаткаць

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...