letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de ікона (icon) - pomidor/off

Loading...

што
усе гатовы?
да новай
чарговай
ілжывай прамовы

што
усе гатовы?

прамовам заўсёды ў нас верыць прынята
вераць багаты, вераць араты
кожны з нас якім б ні быў ён
вольны або кволым
цьвярозы ці п’яны
гатовы да прамовы

стоп!
супакойся!
бязьлітасны лёс усіх на вокал косіць

стоп!
супакойся!

не наракай на чарговую восень
ты як і ўсе: ці ў сьне ці не ў сьне
магчымасьці, спакусы, паўнамоцтвы
усе праблемы ў тваёй галаве
[chorus]
пытаньні, варыянты
азёры ці ?
хто скеміў – мае слова
астатнім – ікона

што
усе гатовы?
болей ня трэба адказваць за словы

што
усе гатовы?
болей ня трэба адказваць за словы
гнуткасьць маралі даўно не пытаньне
сьвятая праўда толькі трактоўка
такі лёс: скардзіцца ці шукаць апраўданьне
добра вядома пра першаснасьць слова
слова стала законам і забіта законам
існасьць закону, адсутнасьць закону
закон… аклад для іконы

[chorus]
пытаньні, варыянты
азёры ці ?
хто скеміў – мае слова
астатнім – ікона
толькі добрыя намеры
лёс?, чысьціня, свабода і вера
сьляпая вера

вакол адны стваральнікі новых запаветаў
прадчувальнікі канца ці пачатку сусьвету

толькі ты пытаньні без варыянтаў
хісткія азёры і ?
хто скеміў – мае слова
астатнім – ікона

толькі воля біць паклоны
шчасьлівы вязень свайго палону
зьнясілены сон, безнадзейны праклён
пад уладай іконы

што
ты гатовы?

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...