letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de крывавае сьвята (bloody feast) - pomidor/off

Loading...

даруйце, але мне хлусіць нецікава –
пра гэта мне казалі сьведкі, прэса распавядала –
пра тое, як у адзін сонечны дзень
загінула разам колькі людзей

гэта ня быў банальны
разбор крымінальны
не захоп, не тэракт
не няўдалае каханьне
не бязглуздая бойка фанатаў футболу –
нешта ў сьвеце ня так, нешта з намі ня тое
а хто я такі? чаму пра гэтае кажу?
таму, што гэта – мой горад
і я тут жыву
гэта – мой рэгіён, як зараз модна казаць
таму гэтае ня можа мяне не кранаць
можа гэта таму, што сам і не быў там я?
але вось яна, сумная гісторыя:
а быў гэта травень дзевяноста дзевяты
запрашаю ўсіх
на крывавае сьвята…

сьвята як сьвята: цыгарэты, піва
а каб людзей было болей, ды ўсім месца хапіла –
пляцоўка пад небам адкрытым ды вольным
на прыкусьсе канцэрт, нібыта рокэнрольны
пілося-елася-любілася-танцавалася…
а ў нябёсах хмара збіралася-набіралася
і ледзь толькі сьвята прайшло за палову
зьліва пайшла на дзесяць тысячаў галоваў
даўгачаканае ўратаваньне ад сьпёкі!
а ўсе ў сьвяточным! баяцца намокнуць
пачалі гуляць ў хаванкі хто хутчэй, хто дзе
нехта вырашыў, што лепей у пераходзе…
хто першы на лесьвіцы пасьлізнуўся?
хто падняцца ня здолеў, унізе апынуўся?
ёсьць гульня дзіцячая такая
з вясёлым назовам “куча-малая”
мянты з аховы мэтро амаль побач стаялі
але па-за дзьвярыма, моўчкі назіралі:
душыцца народ! усё як заўсёды!
хіба ж не хапае ім усім пераходаў?
і толькі. ў мэтро анікога не ўпускаць
выконваць загад. ад дзьвярэй адганяць
але пра гэтае даведаліся мы толькі потым
шкада, напэўна, што мяне не было там…
а дождж ліў ды ліў
нібы хто кпіў ды кпіў
з таго, як юнак старую душыў
і каб аніхто больш не ўвайшоў у пераход
счапіліся хлопцы ў свой апошні карагод
яны крычалі: “назад! назад! назад!”
яны крычалі: “дамоў! дамоў! дамоў!”
яны крычалі: “назад! назад! назад”!
але ўжо ў сьпіны давіў ім несьвядомы натоўп
сіні твар мужчынскі, барвовы -жаночы
ці гэта косьці трышчаць, ці ўжо лопнулі вочы?
як у маўтхаўзэне ў штабель валіліся людзі
прабіваючы абцасамі дзявочыя грудзі
матка боска! прысьвятая троіца!
на гары катэдра, ці гэта толькі мроіцца?
ці гэта кроў з вуснаў, ці хоры на сьвята?
даруйце мяне, што ня быў з вамі я там!

зрабілі з моладзі дурняў, з мянтоў – герояў
прынамсі, міліцыянтаў загінула трое
два з жонкамі. аднаго звалі дзіма
атрымаў ад сваіх па галаве дубінай
спытай яго, спытай ты, каб болей не марыў:
як душыць ратаўніка свайго ахвяра?
спытай, спытай, а што адчуваеш
калі адначасова гінеш ды забіваеш?
ня ведаю, ці трэба мне распавядаць далей
як дахтарам потым забаранялі
канстатаваць лэтальны зыход асфэктыўны
калі пацыэнт ужо ў пакоі рэанімацыйным
і пра трупны смурод, і як ложкаў не хапала
і колькі на падлозе іх памірала
бо труп — гэта труп, ён іначай не існуе
але ж вядома, колькі сьмерць каштуе!
сто мільёнаў рублёў. тады дзве сотні даляраў
крывавых даляраў! семьям ахвяраў!
была й жалоба. адсумавалі…
на саракавіны нібы помнік усталявалі:
“няшчасны выпадак! выпадковае здарэньне!”
ізноў разышліся з чыстым сумленьнем
адныя ў царкву, але ж большасьць па хатах…
дзякуй богу, што мяне не было там
ад сілаў шатанскіх
ад духа сьмертнага
ад сьмерці раптоўнай
божа, барані нас…

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...