letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de шлях у лес (šlach u les) - тінь сонця (tin' soncja)

Loading...

мой шлях у лес ідзе па сьцерні
як быць далей – усё адное мне
полем-пожняй крок зноўку праз туман
яго крыльле – дзьверы ў сьвет нязнаны
памкнуся ў неба, рыну ў горкі палын
стралою зь неба
праклінаючы тых, хто тут жыве
ты будуеш у полі сьцяну? а я – люблю

з ваўкамі сустракаць сьвітанак
гайдацца ды з русалкамі на вярбе
ды каб з чаротам пагутарыць у журбе
тут вецер замятае сьлед
і ў добры шлях вядуць сонца і полань
калі пачуеш песьню з поля – я, не здань

ляці бы цень у вершалінах траў
вазьмі той сьвет, які ты так шукаў
ты знайдзі сваё схаванае жыцьцё
калі хочаш устаць з каленяў – ня падай
танцуй са мною басанож па сьцерні
хадзем са мною
чутны галасы з пазамерлых траў
хтось баіцца выйсьці на двор
а я люблю
салодкіх сноў тым, хто доўга сьпіць
і здатны нат ды у прорве жыць
за сьцяною я, нібыта ўва сьне
што хоць зрэдку прыйдзе да вас у госьці

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...