letra de кaлi paнa ўcтaнeш - лера яскевич
Loading...
калі рана ўстанеш разам з ветрам буйным
што абудзіць струны неба, дрэў, травы
колькі ты пачуеш гукаў-зыкаў дзіўных
звонаў пераліўных, спеваў харавых
калі рана ўстанеш разам з першай птушкай
што шукае тут жа для дзяцей яды
колькі ты паспееш памагчы слабейшым
падтрымаць, суцешыць, выручыць з бяды!
калі рана ўстанеш разам з мамай, татам
ды за справу-працу возьмешся хутчэй
колькі ты пачуеш радасці нясцерпнай
аж да песні з сэрца, аж да слёз з вачэй
калі рана ўстанеш разам з сонцам яркім
разам з ветрам шпаркім, разам з белым днём
сам тады, мой дружа, разумець ты будзеш
для чаго мы, людзі, на зямлі жывём
letras aleatórias
- roland faunte › letra de happy life - roland faunte
- mike stud › letra de all hits - mike stud
- trizz › letra de myself - trizz
- ailbhe reddy › letra de keepsake - ailbhe reddy
- justin vernon › letra de may 27th, 1999 (5:23 a.m.) - justin vernon
- nytek › letra de je le sais - nytek
- bfg naz › letra de demons&angels - bfg naz
- freebass › letra de you don't know this about me - freebass
- c g mix › letra de under the darkness - c.g mix
- inimigos da hp › letra de bons momentos - inimigos da hp