letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de mama, tata, heta ja - n.r.m. (band)

Loading...

[тэкст песні «mama, tata, heta ja»]

[інтро]
мама, тата, гэта я
неба сонца і зямля
мама, тата, я люблю
неба, сонца і зямлю

[куплет 1]
калі мне будзе сорак дзевяць
ці нават пяцьдзясят
я буду жыць па-чалавечы
плённа працаваць
я запалю адну свячу
і красамоўна памаўчу
і ўсё тады пачну з нуля
ля-ля-ля-ля-ля
[куплет 2]
калі мне будзе трыццаць восем
я скажу окэй!
цяпер я ўжо зусім дарослы
не тое, што раней
усё шматзначна і ярчэй
няма зачыненых дзвярэй
усё, як трэба толькі мне
е-е-е-е-е

[куплет 3]
калі мне будзе дваццаць дзевяць
а можа дваццаць пяць
я буду і кахаць, і верыць
марыць і жадаць
збудую свой уласны свет
які разбурыцца ўшчэнт
і будзе выпіта да дна
на-на-на-на-на

[куплет 4]
калі мне будзе васямнаццаць
мой улюбёны ўзрост
я буду сам сабе здавацца
старэйшым, чым я ёсць
у вачах сонца і туман
прайсці праз крыўду і падман
і падаць з вышыні ўніз —
вось такі капрыз
[куплет 5]
калі мяне яшчэ не будзе
буду толькі я
і будзе травень, будзе студзень
неба і зямля
я не аб чым не папрашу
адкрыю сэрца і душу
і на прастору палячу
і на ўвесь голас закрычу

[прыпеў]
мама, тата, гэта я
неба сонца і зямля
мама, тата, я люблю
неба, сонца і зямлю
мама, тата, гэта я
неба сонца і зямля
мама, тата, я люблю
неба, сонца і зямлю
мама, тата, гэта я
неба сонца і зямля
мама, тата, я люблю
неба, сонца і зямлю
мама, тата, гэта я
неба сонца і зямля
мама, тата, я люблю
неба, сонца і зямлю

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...