letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de белыя лебедзі (biełyja lebiedzi) - n.r.m. (band)

Loading...

радуйцеся, людзі, да халадоў
да лютых маразоў
няшчадных і пранізлых, як вострае лязо
як вострае лязо

радуйцеся, людзі, як да вайны
пакуль мы не адны
пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
подыхі вясны

будзьце гатовы да любых паваротаў
белыя лебедзі, мухі ды коткі
будзьце гатовы да сусветнага скону
белыя лебедзі, свінні ды коні
будзьце гатовы да скону сусвету
белыя лебедзі, белыя лебедзі
будзьце гатовы да скону сусвету
белыя лебедзі, белыя лебедзі!
радуйцеся людзі, каб не хварэць
каб не заіржавець
прыгожыя машыны кожны будзе мець
кожны будзе мець
радуйцеся, людзі, добра жывём
дабра мы нажывём
танчым, весялімся, ніякіх праблем
ніякіх праблем

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...