letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de марс (mars) - leibonik

Loading...

беларусь як матулю люблю
яе рэкі, лясы і узгоркі
але кожную ноч да сябе
мяне клічуць далёкія зоркі

на барахолцы незадорага куплю
спісаную старэнькую ракету
спіртам запраўлю і палячу
на наступную, чацвертую планету

касмічная хуткасць намба уан –
на зямлі больш не сутрэнуся я вам
з арбіты мой дом як маленькая рыска –
не патрэбная больш мне прапіска
прашу прыглядайце сябры за катом
ground control to major tom!
касмічная хуткасць намба цвай
элвіс, сябра, сустракай!
a-я-я-я-я-я-яй
дасылайце мне лісты
a-я-я-я-я-я-яй
планета марс, дом нумар тры
a-я-я-я-я-я-яй
мне листы
a-я-я-я-я-я-яй
планета марс, дом тры
на зямлі стала дыхаць цяжэй –
загазаваная ўчэнт атмасфера
хай нясуць мяне туды, дзе окей
спірт, ракета, гітара і вера

на адлёт мой у першую ж ноч
сотню вершаў напішуць паэткі
я занадта вялікі сабака
адпусціце мяне з гэтай клеткі

касмічная хуткасць намба уан –
на зямлі больш не сутрэнуся я вам
з арбіты мой дом як маленькая рыска –
не патрэбная больш мне прапіска
прашу прыглядайце сябры за катом
ground control to major tom!
касмічная хуткасць намба цвай

у космаса цемры, у космаса цішы
круцяцца у трансе планеты, дырвішы
шапоча хвастатай каметы аскепак
на сонца падкінем яшчэ пару шчэпак

каб гарэла ярчэй і не згасла ніколі –
хай проста касмічныя будуць гастролі
хай зоркі далей надзімаюцца газам
сядай у ракету, паехалі разам
я буду трымаць тваю руку ў руцэ
пакуль е раўняецца мц на цэ
у космаса цемры, у космаса цішы
нас сустракаць будуць байкеры-мышы
дзе падае і не ўсё не можа разбіцца
міс бурпл, вечная бортправадніца

пакуль наш сусвет зусім у шчэнт не астыне
мы з табой вандравать будем праз кратавіне
я буду трымаць тваю руку ў руцэ
пакуль е раўняецца мц на цэ

я буду трымаць тваю руку ў руцэ
пакуль е раўняецца мц на цэ
я буду трымаць тваю руку
пакуль е
я буду трымаць тваю руку
элвіс, сябра, сустракай

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...