letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de relictum - vihilija

Loading...

кожны год ад сузор’я панны
адчуваецца водар вясны
пыл ляціць праз ланіакею
галактычныя рукавы

нібы сэрца ў няволі кахання
нібы словы ў натхненні вачэй
пыл ляціць скрозь прасторы і мары
усё далей і далей і далей

пыл ляціць!
пыл ляціць!
пыл ляціць!
пыл ляціць!

забывай пра зямныя пакуты
пра імкненні і рэчы людзей
пыл ляціць ад пачатку сусвету
і ў канцы паляціць далей

страх пакінь паміж чорных дзіраў
з няўяўнаю глыбінёй
пыл ляціць за хвастом каметы
паляцелі нарэшце з ёй

у пыл ад зоркі
шляхам горкім
будзеш здольнай
станеш вольнай
я верхні
чароўнасць
сапраўднасць
зірні

я ніжні
я дзіўнасць
цудоўнасць
скрозь цемру ляці

ты – музыка сфер
нябачных музыкаў
я – водар сусвету
і квантавых лікаў

стань як космас без пекла і раю
каб не ведаць ні межаў, ні краю
і падхоплены ветрам ад сонца
стань як пыл, што ляціць у бясконцасць

стань як космас без пекла і раю
каб не ведаць ні межаў, ні краю
і падхоплены ветрам ад сонца
стань як пыл, што ляціць у бясконцасць

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...