
letra de культура (culture) - palina
[тэкст песні «культура»]
[куплет 1]
мяне электрычныя сонцы сьляпучым праменьнем залілі
я чую, як шэпчуць на вуха драты празь бясконцыя мілі
сакрэты, што йдуць праз увесь зямны шар
[куплет 2]
на дзікіх шалёных вакзалах — шынкі
скуль народы за хвілю кудысьці памчацца па шпалах
у чэраве лакаматываў, прыручаных цёмных пачвар
[куплет 3]
ляціць то зялёны, то ў золаце, то беласьнежна-яскравы
да рэек прыкуты бягун-краявід
паўзуць праз тунэлі і горы рухавыя дзеткі-саставы
якіх нарадзілі руда і граніт
[куплет 4]
з кубічных сталіцаў у сэрца пустынь, на чужыну й радзіму
глытаючы мэрыдыяны, у клубах дрыготкага дыму
праз поўнач і поўдзень, на захад з усходу
імчыцца цягнік апантаны ў таемны канец, як пасол чалавечага роду
[куплет 5]
у прызьме крыштальнай мне сонцаў гараць маякі
бо я — чалавек, цар зямных і падводных краінаў!
я песьня металу, якой між лясоў і далінаў
гучаць уначы цягнікі, гучаць уначы цягнікі, гучаць уначы цягнікі…
letras aleatórias
- letra de night fire - james tillman
- letra de eyes of a killer - reptilikus
- letra de jacob zuma - kinlinks
- letra de gravity - lili blessing
- letra de grammy - scosa
- letra de supernova - nihil
- letra de 僕は知っている - boku wa shitteiru - ske48
- letra de wild party mood on - ari hernandez
- letra de bern fan freya - kjeld
- letra de shit i don’t care about at all - jonah renna