
letra de гусляр и князь (the bard and the duke) - песняры (pesnyary)
[тэкст песні “гусляр и князь”]
— гэй ты, князь! гэй, праслаўны на цэлы бел-свет!
не такую задумаў ты думу
не дае гуслярам сказу золата цвет
белых хорамаў п’яныя шумы
скурганіў бы душу чырванцом тваім я
гуслям, княжа, не пішуць законаў
небу справу здае сэрца, думка мая
сонцу, зорам, арлам толькі роўна
бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць
ім пакорны я толькі з гуслямі
сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць
не скуеш толькі дум ланцугамі
славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог
б’е ад сцен-цэгел лёдам зімовым
сэрца маеш, як гэты цагляны парог
і душу — як скляпоў гэтых сховы
[інструментал]
глянь ты, слаўны ўладар, на палеткі свае
сарачні там сох бачыш, як блудзе
а ці чуў ты, аб чым там араты пяе
дзе і як жывуць гэтыя людзі?
[інструментал]
глянь у лёхі свае, ў падзямеллі глянь, князь
што настроіў пад хорамам гэтым
брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь
чэрві точаць жывых іх, раздзетых
[інструментал]
ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць
ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа?
кроў на золаце гэтым людская блішчыць
кроў, якой і твая моц не змажа!
ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк
гэта цёртая сталь ад кайданаў
гэта вісельні петляў развіты шнурок
гэта, княжа, твае саматканы!
[інструментал]
стол ты ўставіў ядой, косцей шмат пад сталом —
гэта косці бядноты рабочай
пацяшаешся белым, чырвоным віном —
гэта слёзы нядолі сірочай
хорам выстраіў ты, твайму воку так міл
адшліфованы цэгла і камень —
гэта — памяткі-пліты з няўчасных магіл
гэта — сэрцаў скамененых пламень!
— гэй ты, сонцу раўня не на тое пазваў
на вяселле цябе сваёй княжны!
ты — шалёны старык, хто цябе дзе хаваў?
ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай!
— люба чуці табе скочнай музыкі звон:
ты, дружына п’яцё асалоду
а ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн
стогн пракляцця табе, твайму роду?
ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар!
госці хмурны, а дворня знямела
ну, што, княжа, пара даць за песню мне дар!
выбачай, калі спеў мо няўмела!
— я па-князеўску ўсім і плачу, і люблю!
ты не хочаш дукатаў — не трэба!
ўзяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!
знае хай, хто тут пан: я — ці неба!
letras aleatórias
- letra de i'm a fighter - audiotricz
- letra de somnade på bussen - almea
- letra de alles still - refpolk
- letra de ultima spiaggia - drimer
- letra de still hurting (intrelude) - hollow meyers
- letra de yankees - shame
- letra de society i - tonyhd
- letra de up now - spitty
- letra de vuelve por favor - la adictiva
- letra de god bless the mafia - damedot