
letra de памяць (memory) - няміга (niamiha)
[тэкст песні “памяць”]
[інтра]
загояцца часам ад бомбаў варонкі
і сведкі жывыя сыдуць у небыццё
загояцца раны,тыя,што звонку
але памяць наша не страціць жыццё
[перадпрыпеў]
зарастаюць травой палi баёў
і змываюцца слёзы нябёсаў
ты прайшоў гэты бой, але йдуць за табой
перарваныя дротамі лёсы
[прыпеў]
усё знікае,праходзіць,як дым…
светлы ж след будзе вечна жывым
і покуль сэрца наша б’ецца
памяць – гэта ўсё,што ў нас застаецца
[куплет 1]
юнацтва маршчынамі змоецца з твараў
і ўжо не стрымае кінджала далонь
але ў вачах вобліск дзікіх пажараў
мінуўшчыны цёмнай той памяць-агонь
[перадпрыпеў]
зарастаюць травой палi баёў
і змываюцца слёзы нябёсаў
ты прайшоў гэты бой, але йдуць за табой
перарваныя дротамі лёсы
[прыпеў]
усё знікае,праходзіць,як дым…
светлы ж след будзе вечна жывым
і покуль сэрца наша б’ецца
памяць – гэта ўсё,што ў нас застаецца
[аўтра]
гэты скарб нам стагоддзямі даны
між праклёнаў і падманаў
і покуль сэрца наша б’ецца
памяць – гэта ўсё,што ў нас застаецца
letras aleatórias
- letra de beautiful - rasmus seebach
- letra de los miedos - jona alk
- letra de offenes herz - samy deluxe
- letra de decin por ahi - enrique iglesias
- letra de hearts connected - radio edit - cathy burton
- letra de h.s.l. (ham squad life) - singullar
- letra de margarita - fito páez
- letra de sorria - duvtones
- letra de banner (sixsicksix remix) - lights
- letra de waiting for you - t.i.