
letra de агні на балотах (lights in the swamps) - няміга (niamiha)
[тэкст песні “агні на балотах”]
[куплет 1]
казалі кальсці ў вёсцы
на могілках ці ля ракі
ўвёсну ці ўлетку, ці ўвосень
узнікаюць агні-светлячкі
блукаюць яны сярод лесу
ў самую цёмную ноч
вандроўніка з дальніх крэсаў
прымусяць з дарогі збочыць
мне казалі, гэта – нячысцік
вабіць невядомым агнём далячынь
любіць ласавацца ён жахам дзяўчын
ў багну зацягне і - крычы не крычы
[прыпеў]
агні на балотах, агні на балотах
голасам продкаў бессмяротных
дапамажыце нам, гаротным
што кроку патроху шукаем дарогу
голасам продкаў невядомых
шлях падкажыце нам дадому
[куплет 2]
свеццяца так душы памерлых і лятуць да нас светлячкі
і глядзяць, лягчэй за паветра, землякі
так казалі дзецям на вёсцы, калыхаючы перад сном
толькі зараз кажуць, чагосьці, што агней не бачна даўно
нахіліцца б да вашых забытых магіл, што даўно схавалі попел і пыл
прачытаць вашы словы ў шэпце травы, дзе ж вы?
[прыпеў]
агні на балотах, агні на балотах
голасам продкаў бессмяротных
дапамажыце нам, гаротным
[аўтра]
згубіўся машрут, невядома куды мне ісці
у гэтай глушы толькі я – чалавек
а усе , што вакол – незнаёмыя сны
што кроку патроху шукаем дарогу
голасам продкаў невядомых
шлях падкажыце нам дадому
letras aleatórias
- letra de я тебе верил (i believed you) - famous killa
- letra de god on the weekend - ian asher
- letra de una vez más - los nosequien y los nosecuantos
- letra de топай в такт (stomp to the beat) - thefrodesdid
- letra de symphonie - beyazz
- letra de skyline (album version) - texican
- letra de plus fort que nous - annie villeneuve
- letra de problem* (og) - latto
- letra de don dada - littlez (smoke boys)
- letra de way way - eyy 3