
letra de мама дарагая (dear mother) - крамбамбуля (krambambula)
[текст пэсні “мама дарагая”]
[куплет 1]
мне абрыдла весяліцца
мне абрыдла піць-курыць
і таму рашыў жаніцца
бо хачу сям’ю стварыць
[прыпеў]
мама дарагая
справа маладая
ды ніхто не можа ведаць
што яго чакае
[куплет 2]
вось дзяўчына з талачына
правіць, мые, як машына
і гатуе смачны торт
праўда, з твару – чысты чорт
[прыпеў]
мама дарагая
справа маладая
толькі мне не даспадобы
дзеўчына такая!
[куплет 3]
вось дзяўчына з рагачова
прыгажосці цераз край
толькі скажа пару словаў
хоць ты вушы заціскай!
[прыпеў]
мама дарагая
справа маладая
толькі мне не даспадобы
дзеўчына такая!
[куплет 4]
прыгажуня з магілеву
вусны як чырвоны мак
толькі ўсё глядзіць налева
ну а гэта кепскі знак!
[прыпеў]
мама дарагая
справа маладая
толькі мне не даспадобы
дзеўчына такая!
[куплет 5]
стэфаніды, яны, раі
тут нявестаў цэлы лес
выбіраю, выбіраю
мне цікавы сам працэс
[прыпеў]
мама дарагая
справа маладая
усе хлопцы жонак маюць
а я выбіраю
[аутро]
мама дарагая
справа маладая
усе хлопцы жонак маюць
а я пачакаю!
letras aleatórias
- letra de paaband - reza sadeghi
- letra de high - justin torres
- letra de świadomość mnie wykańcza - stygmat
- letra de tetap - saykoji
- letra de one of us - matty means
- letra de florence [rough] - kevin abstract
- letra de weapons - via cj
- letra de who says we're through - the band camino
- letra de still - diego money
- letra de actually - ang bandang shirley