
letra de пераварацень (pieravaracień) - адарвірог (adarviroh)
чорнае неба ды месяц крывавы
глядзяць на зямлю ды шукаюць ахвяру
ваўкі-ваўкалакі блукаюць у пушчары
каб цемры спрадвечнай здзейснілась мары
ой, не хадзі ты ў лес, дзяўчына
ой, не хадзі за любым услед
бо не чалавек ужо твой мілы
цемрай у сэрцы змяніўся свет
чорныя чары ў крыві палаюць
шэрай поўсцю пакрыўся бок
усё чалавечае ў ім памірае
у цемры душы жыве толькі змрок!
згінае жыццё ў іклах ваўкалака
ідзе паляванне за сэрцам тваім!
ідзе паляванне за боллю ды жахам
чорнае сэрца бяз літасці ў ім!
ахвяра яму ты цяпер, не сяброўка
не чалавек ён цяпер – шэры воўк
тата стары твой бярэ дубальтоўку
дарэмна трымаеш ты рукі яго!
куды ты бяжыш? хіба ж ты сдурнела?
тры кроплі крыві на дуба шкілет
каханне зрабіла цябе звар’яцелай
усё ж ты пабегла за мілым услед
дарэмна б’юць у пушчары стрэльбы – звычайныя кулі іх болей не пужаюць
дарэмна шукаюць у лесе паляўнічыя – нічога акрамя сваёй смерці яны не знойдуць
удвух яны абралі свой шлях, ды лепей яго не пераходзіць
ледзь толькі кроплі крыві крануліся шкілета старога дрэва – цела маленькай дзяўчынкі пачалі ламаць сутаргі, скура яе зыходзіла, замест яе з’яўлялася поўсць, а вочы наліваліся хворай ды бруднай крывёй
дзявуля загінала ў пакутах, але хутка ўсё скончылася, ды пад дрэвам ляжала маленькае ваўчаня
згінае жыццё ў іклах ваўкалака
ідзе паляванне за сэрцам тваім!
ідзе паляванне за боллю ды жахам
чорнае сэрца бяз літасці ў ім!
тата ды маці згубілі дзіцяці
дачка-ваўкалак – то сапраўдны праклён
пабегла ў цемру шчасця шукаці
ці знайшла яго? альбо шукае штодзён?
letras aleatórias
- letra de niggaz always talkin' alot of shit - natas
- letra de higher ground - noah hobson
- letra de sickest of seeds - livløs
- letra de traz vida - jaqueline almeida
- letra de kizao - millennium parade, rauw alejandro & tainy
- letra de silence - mavis d
- letra de бести ᐸ3 (album version) - adix fry
- letra de take this dance? - kip! (unofficial)
- letra de resta con me - nuken
- letra de lifestyle - duncan