
letra de вольныя сны (free dreams) - naviband
[тэкст песні “вольныя сны”]
[куплет 1: naviband]
заплакалі ізноў песняй сваёй лясы
прачынаецца свет, льецца ён праз сосны
гучныя галасы, спевы птушыныя
і ледзь чутна дрыжыць, дыхае рака
[рэфрэн: naviband, val, naviband & val]
дыхае рака
(м-м-м…)
дыхае рака
[куплет 2: val, val & naviband]
вецер няхай нясе думкі самотныя
і на памяць імгненне хай застанецца
я яго данясу, лісцем закутаю
прачынайся, сусвет, дзень гэты нам даруй
[прыпеў: val & naviband]
вольныя сны подых зямлі
пачынай гэты карагод
куды ён цяпер ідзе?
наадварот нашыя дні
пачынай новы карагод
а я туды, дзе ён цяпер жыве
[постпрыпеў: val & naviband, naviband, val]
я туды, дзе ён цяпер жыве
у-у-у…
у-у-у…
[куплет 3: naviband & val]
русыя валасы, лента чырвоная
і нібыта ў пяшчоту апранута
я сонца прынясу птушкамі з выраю
прачынайся, сусвет, дзень гэты нам даруй
[прыпеў: val & naviband]
вольныя сны, подых зямлі
пачынай гэты карагод
куды ён цяпер ідзе?
наадварот нашыя дні
пачынай новы карагод
а я туды, дзе ён цяпер жыве
[постпрыпеў: val & naviband, naviband, val]
я туды, дзе ён цяпер жыве
у-у-у…
у-у-у…
я туды, дзе ён цяпер жыве…
letras aleatórias
- letra de gonna give lovin' a try - laverne butler
- letra de can u hear me? - nonchalant333
- letra de под группу kunteynir (under the group kunteynir) - овсянкин (ovsyankin)
- letra de highspeed - dajak
- letra de 2 rich - yungsteff
- letra de budapest parliament freestyle - jaber
- letra de something to talk about - magnolia muldoon
- letra de la - leah kate
- letra de do what you want - the academic
- letra de real love - jwalt