letra de лёгкія-лёгкія - n.r.m. (band)
[тэкст песні «лёгкія-лёгкія»]
[куплет 1]
здымай сядло, гасі святло
па плечы снегу намяло
ці то ня снег, ці проста час
змяняе свет, змяняе нас
растуць дамы пасля дажджу
будуем мы сваю мяжу
будуем мы магутны мур
каб там схаваць сваю душу
[прыпеў]
лёгкія-лёгкія, нашы далёкія
цяжкія-цяжкія, блізкія нашыя
светлыя-светлыя, нашы памерлыя
цёмныя-цёмныя, нашы штодзённыя
[куплет 2]
у светлым сне, ці ў цёмных днях
сказалі мне, што ты – мая
ніхто нічый. усе свае
і кожны дбае пра сябе
і кожны сам сабе бальзам
на раны лье начной парой
і мы глядзім бязглузды фільм
дзе кожны – сам сабе герой
[прыпеў]
лёгкія-лёгкія нашы далёкія
цяжкія-цяжкія, блізкія нашыя
светлыя-светлыя, нашы памерлыя
цёмныя-цёмныя, нашы штодзённыя
[брыдж]
было і ёсць. і наша злосць
нібыта ў глытках нашых косць
над намі страх, нібыта сцяг
і мы жывем, нібы ў гасцях
збірай сяброў, запальвай газ
усё стагоддзе – дэкаданс
здымай сядло, гасі святло
па плечы снегу намяло
[прыпеў]
лёгкія-лёгкія нашы далёкія
цяжкія-цяжкія, блізкія нашыя
светлыя-светлыя, нашы памерлыя
цёмныя-цёмныя, нашы штодзённыя
лёгкія-лёгкія, цяжкія-цяжкія
светлыя-светлыя, нашы памерлыя
цёмныя-цёмныя, нашы штодзённыя
letras aleatórias
- letra de princesa bacana - jorge drexler
- letra de money talks - double x (group)
- letra de te quiero - juan antonio canta
- letra de new enemies - lionheart
- letra de happy new year baby - jo ann campbell
- letra de attila the hun - saxon
- letra de la musique se lève à l'ouest - alain chamfort
- letra de рок звезда (keedfour remix) - slava marlow
- letra de carmen - ná ozzetti
- letra de le père dupanloup - pierre perret