letras.top
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

letra de калыханка - massy air

Loading...

[прыпеў]
ой, люлі-люлі
ляцяць кулі
маё сэрца
к табе iмкнецца

храні надзею
каханых дзеля
за імгненне
да світання

[куплет 1]
цемра глынае свет i не душыцца
зоркi, здаецца, заплюшчылi вочы
кожны твой крок па матчынай вулiцы
бачны. цемра заужды пiльна сочыць

трэба быць мужным, ранак наперадзе
жахi не могуць стварацца бясконца
нават, калi ў свiтанак не верыцца
сынку, я стану тваiм вечным сонцам

[куплет 2]
сынку, прашу – заставайся маленечкiм
шанцам у далонi, зярняткам у коласе
кропляй расы на вялiкiм сланечнiку
сэнсам ва ужо ахрыплым голасе
час растлумачыць хто чаго варты
веру, што раны аднойчы загояцца
пакуль у дарослых тут гульнi i жарты
сынку, трымай мяне за руку моцна

[прыпеў]
ой, люлі-люлі
ляцяць кулі
маё сэрца
к табе iмкнецца

храні надзею
каханых дзеля
за імгненне
да світання

[куплет 3]
зоркi заззяюць блiскучымi цацкамi
гэта не кропкi, а коскi i коскi
чыстае мiрнае неба знянацку
з’явiць чырвонага ранку палоску

сцежка вядзе да роднага ганку
цемра цябе не спалохае болей
я праспяваю табе калыханку
сын, не народжаны мой нiколi
[прыпеў]
ой, люлі-люлі
ляцяць кулі
маё сэрца
к табе iмкнецца

храні надзею
каханых дзеля
за імгненне
да світання

letras aleatórias

MAIS ACESSADOS

Loading...