letra de свабода - mandzik
[verse]
з самога малентсва запомні
як пахне слова свабода
той пах дакладна не бэзу
і не кветак, што носіш да маці
так пахнуць вобшукі ў хаце
так пахне кроў на браце
так пахне порах і сера
так пахне адчайная вера
калі мама з татам
аднойчы не прыйдуць дадому
калі паміж сябрам і катам
адна за адной мільгаюць гранаты
калі паглядзіш на салдатаў
і не адчуеш ні болю ні страху
калі не выйдзеш з-за кратаў
бліжэйшых 5 год за малюнак на даху
калі спачатку ныркі адбілі
а потым пазбавілі волі
калі напісаў я выходжу
і больш не вярнуўся ніколі
так пахнуць мокрыя псы
якія за будку ва уруччы
бягуць ўздагонку за смерцю
ад самага ранку да 1 па ночы
так пахнуць твае валасы
і слязлівыя вочы
залітыя перцам
так пахнуць шахцёрскія рукі
пад скураным чорным берцам
так пахнуць жахлівыя гукі
так пахне беларускі асвенцым
так пахнуць чарговыя содні сяброў
так пахнуць дваровыя гетта
[chorus]
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
[verse]
так пахне плошча з муралам
паміж арлоўскай, харужай і трактам
якая пераменаў ад пачатку
дагэтуль яшчэ не застала
так пахнуць іржавыя танкі
якія за 30 год таксама як сёння
мялі мокры асфальт
тады яшчэ на савецкай таганке
так пахнуць студэнты
якія спявалі вольскага ў холе
так пахне першы дзень
па 15ці соднях у няволі
так пахне палёная гума
якую плавяць для новых дубінак
так пахнуць святочныя стужкі
на нашых з вамі хатніх ялінках
калі свой пашпарт у палоне
ты рвеш як паперку, як фанцік
калі адсядзець разам і ёсць беларускі раманцік
калі ты праходзіш мяжу
са слязамі на твары
калі больш не можаш вярнуцца
бо ёсць і іншыя мары
[chorus]
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
так пахне слова свабода
так прагнуць душы мільёнаў
letras aleatórias
- letra de не по пути (out of the way)* - 9mice
- letra de are you listening? - the ratleys
- letra de sandcastles in malibu - hot foxes
- letra de wenn du auf dieses lied hier tanzt - stoneman (deu)
- letra de ночная сессия(night session) - lezvie666
- letra de hentai (volver a verte) - helian evans
- letra de hosanna - kool matope
- letra de sabr kia - mc altaf
- letra de king grootlow - parliament of gentleman
- letra de wild things are - ray hawthorne