
letra de zdani i (chatnija) ✸ здані i (хатнія) - lera som, лера сом
я не баюся зданяў
здані – мае сяброўкі
мне зь імі так прыемна
ноччу папіць гарбаты
выправіць на світаньні
і памахаць рукой ім
заўтра прыходзьце, заўтра
дзень не такі працяглы
здані прыходзяць разам
3 вопытам успамінаў
душы сяброў памерлых
душы сяброў сыйшоўшых
як нам бывае добра
разам каля каміна
тут не ўзьнікае спрэчак
тут не патрэбна сонца
тут я адна старэю
ім жа заўсёды столькі
колькі было калісьці
днём разьвітаньня нашым
некаму – роўна дваццаць
некаму – трыццаць восем
колькі снягоў растала
колькі апала лісьця
толькі адна хвалюе
думка мяне: па сьмерці
зданьню ў чыю кватэру
прыйдзецца мне ўваходзіць
ja nie bajusia zdaniaù
zdani – maje siabroùki
ja nie bajusia zdaniaù
mnie ź imi tak pryjemna
ja nie bajusia zdaniaŭ
zaŭtra prychodźcie, zaŭtra
letras aleatórias
- letra de el amor rompe barreras - danny gokey
- letra de devour the child - dumal
- letra de venus (the priestess) - mare cognitum
- letra de pulang - andika fajri
- letra de allah ghaleb - agaza
- letra de ララバイ (lullaby) - radwimps
- letra de always better (paranoïd) - joseph d’anvers
- letra de this time (demo) - james fauntleroy
- letra de 虹 (niji | rainbow) - フィッシャーズ (fischer’s) (jpn)
- letra de mon ombre - la gale