
letra de dom - leibonik
[куплет 1]
лета сышло
як не было —
гэта мой дом
шэрыя дні
слота зімы
і крыгалом
сонца ўкол
кроплі на дол —
б’е метраном
грубы памол
і картызол —
гэта мой дом
гэта мой дом —
хлеб і батон
жоўты алей
пяю цішком
шкарпэтак сон
ля батарэй
мёд і тварог
менш трывог —
гэта мой дом
усё праўда так?
ці толькі стак-
гольмскі сіндром?
[прыпеў 1]
лёгка знікнуць на планеце без слядоў
растварыцца ў тлуме шумных гарадоў
але зберагаю ўнутры сусвет —
дом і з успамінаў пачкамі пакет
дзе жывыя казкі, дзе
птушка-кнігаўка ўрэшце п’е
гум і луч лепшыя за gucci
не было страт балючых —
дзе сваё, і ўсе знаёмыя мае —
дзе мой дом
[куплет 2]
шпак і жаўрук
белсаюздрук —
гэта мой край
горад і лес
трубы аэс
і ўраджай
бегчы дамоў
з летніх лугоў
кіслы шчаўё
маленства смак
горкі “спартак” —
гэта маё
пісаць ад рукі
чарнавікі
напамяць верш
“не, ну куды
без зменкі ты
па мытам прэш?”
“стань на картон”
“ačiū, gerai” —
гэта мой дом —
новы раён
дзе быў раней
аэрадром
[прыпеў 2]
лёгка знікнуць на планеце без слядоў
растварыцца ў тлуме шумных гарадоў
але зберагаю ўнутры сусвет —
дом і з успамінаў пачкамі пакет
дзе жывыя казкі, дзе
птушка-кнігаўка ўрэшце п’е
гум і луч лепшыя за gucci
не было страт балючых —
дзе сваё, і ўсе знаёмыя мае —
дзе мой дом
letras aleatórias
- letra de hatshepsut - c.nichole
- letra de only - chlo subia
- letra de j'attends - plk
- letra de calling out for you - baba shrimps
- letra de ベルカとストレルカ (belka to strelka) (re recording ver.) - dadaroma
- letra de душевнобольной (mental patient) - kudokushi
- letra de dead.m4a - seejayxo
- letra de love in a mist - carole farley
- letra de b.i.o. - boa (보아)
- letra de remember how to fly - sy smith