
letra de тупыя песьні (dumb songs) - leibonik
[куплет 1]
ты глянь шо робіцца
як сьнегу наваліла рана
лёнь, шо там сёння ў святцах?
цікава як жыццё ў чэлентана?
у гэтым месяцы наогул дзевам нешта…
… цяжкавата
не тое што стральцам і рыбам –
там “акуна і матата”
наогул неяк мутна
нейкая апація
больш не вабіць піва
і мерапрыяція
лянота чысьціць зубы
і хадзіць у клубы
а што як заўтра хірасіма?
нахера мне тыя зубы
doom-scrolling – суцэльны негаціў
ой дзякуй богу паца-ваца недажыў
ды што мне тут жаліцца амаль не зачапіла
надзея засталася ў школе з мелам і фрамугай
у лепшае заўтра верыцца даўно з натугай
авітаміноз і зноўку змены ў клімаце
гаруем і змагаемся без toxiс-positivity
жыву ў стрэсе як памела? на батуце
але не сцу ў кампот, рабі нармальна – нармальна будзе
карму не падманеш хоць пукні? хоць трэсні
днямі зыруся ў акно і пішу тупыя песьні
[прыпеў 1]
тупыя песьні
ну без нагрузкі
тупыя песьні
я пішу для вас, малюскі
тупыя песьні
ну гэта як бакенбарды
тупыя песьні
эўкарыёты, нас трыліярды
[куплет 2]
тупыя песьні – нялёгкая праца
каб зрабіць такую песьню трэба пастарацца
серый шо ты гоніш? які ты бля гюго?
хай піша мудрагеліста той каму сказаць няма чаго
пагляджу што раюць сёння дзевам гараскопы
і зраблю такую песьню каб раслі ахопы
ніводны нейрон у мазгу каб не скробся?
на інтэлект сабакі, максімум мопса
метафары – не, гэта занадта
не дай бог у песьне бузе штосьці незразумела раптам
мокры як піва, цёплы як мама
душны як прэдсідацель горвыканкама
самый налепшы з андэрграўнд карняплодаў
я хацеў бы стаць як паоло каэльё для піцекантро́паў
так што пісаць не перастану
біі гамінідаў – ратуй гандвану!
[прыпеў 2]
тупыя песьні
абсалютна без нагрузкі
тупыя песьні
я пішу для вас, малюскі
тупыя песьні
ну гэта як бакенбарды
тупыя песьні
эўкарыёты…
тупыя песьні
каб весяліліся батанікі і хлебаробы
тупыя песьні
я не бачу вашых рук, амёбы
тупыя песьні
каб іх спявалі і на дыбе і на зыбе
тупыя песьні
я іх расціў для вас на самым лепшым чайным грыбе
letras aleatórias
- letra de jcvd - dixon
- letra de light it up [c. 2010] - arthur ray
- letra de renegade - the paper kites
- letra de ela só quer dançar - kunta
- letra de zaten - xist
- letra de emotional - sita (steele)
- letra de man's g.a.m.e. - sin loc
- letra de на стиле (in style) - время и стекло (vremya i steklo)
- letra de in the end - deik
- letra de so high - wax