
letra de bulbasy - lavon volski
яны прагнуць крыві.
яны прагнуць гвалту і сэксу.
бяз гэтага, як ні жыві,
жыцьцё пазбаўлена сэнсу.
яны прагнуць маны.
хочуць, каб ім хлусілі.
і самі хлусіць яны любяць па страшнай сіле.
бульбашы,
бульбашы,
бульбашы
хлусяць па страшнай сіле.
яны прагнуць вайны.
натхняюцца гукамі бою.
калі няма з кім, яны паб’юцца між сабою.
яны прагнуць вайны.
супраць чужога бога.
а пра свайго бога яны ня ведаюць нічога.
бульбашы,
бульбашы,
бульбашы
ня ведаюць нічога.
яны прагнуць гульні.
прагнуць станоўчай ролі.
але, што ні апрані,
ніяк не схаваеш троля.
яны прагнуць віны.
ім хочацца быць благімі.
бывае, яны – гэта мы,
ды лепей ня быць нам імі.
бульбашы
бульбашы
бульбашы
лепей ня быць нам імі.
ад зашкалу станоўчых эмоцый цяжка жыць у горадзе сонца.
цяжка ў горадзе жыць героі,
калі ты не ў геройскім настроі.
letras aleatórias
- letra de glukupikron - johanna warren
- letra de stone walls - nikita
- letra de murder - spice [punk]
- letra de banu - koka & erik masterchef
- letra de te veo con otro más - kusa 草 (arg)
- letra de da lo - rooga
- letra de vulgar - swiernalis
- letra de april light - guy fletcher
- letra de i don't care justin bieber /ed sheeran cover - ryaan peter
- letra de fighting my demons ft yung james - c-los da boss