letra de самотны чалавечы голас (a solitary human voice) - dymna lotva
я не ведаю, пра што расказваць… пра смерць ці пра каханне? ці гэта адно і тое ж… пра што?
мы толькі пабраліся. яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі, нават калі ў краму йшлі… я казала яму: “я кахаю цябе”. але я не ведала яшчэ, як яго кахала…
але я не ведала яшчэ, як яго кахала! не ўяўляла…
ён пачаў мяняцца — кожны дзень я сустракала іншага чалавека… апёкі выходзілі напаверх… у роце, на языку, шчоках — спачатку з’явіліся маленькія болечкі, пасля яны разрасліся… слаёчкамі злазіла слізістая… плевачкамі белымі… колер твару… колер цела… сіні… чырвоны… шэра-буры… а яно такое ўсё маё, такое любімае! пра гэта не расказаць! пра гэта не напісаць!
на маіх вачах… у параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі. i гэты мех паклалі ўжо ў драўляную труну…
нават не далі труну абняць…
поўзаю ля магілы на каленях. заўсёды на каленях…
мне было дваццаць тры гады
letras aleatórias
- letra de temptations - cvrloxs
- letra de hossel - sevn alias
- letra de little friend - tacocat
- letra de deep in the heart of texas - the merry macs
- letra de invincible (live) - tool
- letra de palermo no es hollywood - leiva
- letra de lies - nick b
- letra de trust - sevn alias
- letra de looking for someone - bananarama
- letra de running man challenge - sevn alias