
letra de эўрапейскiя апачы (european apaches) - deviation
хоць клімат не такі гарачы
і нават меншыя прывабы
мы эўрапейскія апачы
ну, а каўбоі – гэта вы
вы разумнейшыя, мы – дзеці
бяз вас ня зможам падрасьці
куды ж нам мову сваю дзеці
куды зь бядой сваёй пайсьці
туды, куды каўбой галоўны
спрабуе ўсіх нас завясьці
як быдла пад нажы ня пойдзем
адно дазвольце падрасьці
вы пабудуйце рэзэрваты
хоць будзе зь кім паразмаўляць
вы пасадзіце нас за краты
хоць будзе для каго сьпяваць
вы забівайце нашы коні
пакіньце толькі гукі нам
мы гукі ператворым у словы
напоўнім імі наш вігвам
вы забярыце лук і стрэлы
пакіньце толькі твары нам
каб колерам чырвона-белым
намаляваць вайсковы стан
вы забярыце ўсю зямліцу
пакіньце толькі месца нам
дзе зможам адкапаць сякерку
каб з крыкам убіць у грудзі вам
хоць клімат не такі гарачы
і нават меншыя правы
мы эўрапейскія апачы…
чужынцы на сваёй зямлі
letras aleatórias
- letra de перчик чили (chili pepper) - foton
- letra de train song - lain
- letra de холод (holod) - metamodern
- letra de onca olana rağmen - da poet
- letra de the nearness of you - kuh ledesma
- letra de один (one) - do1r
- letra de daily supper - c-ris (artist)
- letra de never made it out alive - neea river
- letra de e-grrrl - aurose
- letra de coming up - vigilante tha prophit