letra de уступ (intro) - deviation
яны балююць. фракі, фуршэт, дарагія сукенкі
страляюць. ляцяць у вышыню коркі ад шампанскага
кожны хлапок адгукаецца рэхам
рэха – гэта стрэлы з кулямётаў па вёскам паўстанцаў
за справядлівасьць, свабоду, незалежнасьць
грукае пясок па трунах курдыстана
мара аб свабодзе гарыць чалавекам у тыбеце
з плякатаў усьміхаецца той самы мао
надзея на тое, што недзе жыць лепш
вера і ўпэўненасьць у дабра перамозе
а ульрыка ізноў заснула з цыгарэтаю ў руцэ
гэта яе апошняя ноч на свабодзе
дзяржава – людзі абмежаваныя дротам
ва ўсіх бедах, як заўжды, вінаватыя “чужынцы”
а я вельмі рэдка адчуваю сябе “сваім”
чырвоны дрот на запальнік, зялёны на гадзіньнік
апасьля работы, спажываць і ванітаваць
выціраючы вусны партрэтам фідэля кастра
гандлёвая марка на кшталт чэ гевары. заплёваны маркс
таталітарная любоў на мяжы перверсіі і фарса
яшчэ адна кропля і будзе звыш нормы
каляніяльным макдональсам сустракае нас сталіца
калі ты п’еш сваю ябаную кока-колу, прыпомні
сярэдзіну 80-х і безпрацоўных філіпінцаў
п’яны партызан. рэвалюцыя ізноў не атрымалася
чарговы карлас марыгела памірае ад перадозу
няўжо гэта тое, за што варта змагацца?
гэта барацьба ці проста пафас і ябаная поза?
шэрыя масы, што ранкам плывуць на заводы
чарговае сьвята неталеранцыі ў пятніцу, вечар
паразітычная любоў да рабочых у тых, хто ніколі не працаваў
супрацьстаіць жаданьню стаць буржуем у жыхароў пралетарскага гета
сьвята па загаду прэзідэнта і нацыянальнага схода
заўтра з 18. 00 да поўначы – усім весяліцца!
грошы скрадзеныя з нашых з вамі кішэняў
ізноў ідуць на заробкі ў кдб і міліцыю
размова па тэлефоне. камітэт нас праслухаў
чарговая паметка на палях у асабістай справе
памкненьні, што нараджаюць сціснутую ў кулак руку
паступова абрастаюць скрыдламі і адлятаюць
уздыхі па маю 68-га ў парыжы
скавытанне песіміста: “у нас так ніколі ня будзе.”
ня будзе! калі, як раней на кухне сядзець
пакуль не вернецца мужнасьць – нічога ня будзе!
за свабоду, роўнасьць, братэрства!
выбар твой. быць разам з намі
ня ўдзельнічаць ці быць супраць нас
за талеранцыю, незалежнасьць, сястрынства!
чацьвёртая сусьветная вайна пачалася!!!!!!!!!!!!!!!!!
letras aleatórias
- letra de things i wanna do - tom jones
- letra de charlotte milner - sweaty pube
- letra de ballin - helabroke
- letra de proditio - ken mode
- letra de rooftop - ameriqa
- letra de hellbent - johnnimusic
- letra de gone (remix) - chiiild & jensen mcrae
- letra de organics - bryce trent
- letra de memory phone - la timpa
- letra de an die kinder - eric fish